Акт аб капітуляцыі Японіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Капітуляцыя Японскай імперыі (яп.: 日本の降伏) адзначыла сабой завяршэнне Другой сусветнай вайны, у прыватнасці вайны на Ціхім акіяне і савецка-японскай вайны.
Хуткія факты Акт аб капітуляцыі Японіі, Тып дагавора ...
Акт аб капітуляцыі Японіі | |
---|---|
Тып дагавора | Акт аб капітуляцыі |
Дата падпісання | 02.09.1945 |
Месца падпісання | Японская імперыя, Такійскі заліў, лінкор «Місуры» |
Увайшоў у сілу | 02.09.1945 |
Бакі |
ЗША Тайвань Вялікабрытанія СССР Аўстралія Канада Змагарная Францыя Нідэрланды Новая Зеландыя |
Месца захоўвання | Тайвань, Тайбэй, Прэзідэнцкі палац |
Мова | англійская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
10 жніўня 1945 Японія афіцыйна заявіла пра гатовасць прыняць Патсдамскія ўмовы капітуляцыі з абмоўкай адносна захавання структуры імператарскай улады ў краіне. 11 жніўня ЗША адпрэчылі японскую папраўку, настойваючы на формуле Патсдамскай канферэнцыі; у выніку 14 жніўня Японія афіцыйна прыняла ўмовы капітуляцыі і паведаміла пра гэта саюзнікам.
Фармальная капітуляцыя падпісана 2 верасня 1945 года ў 9:02 па такійскім часе на борце амерыканскага лінкора «Місуры» ў Такійскім заліве.