![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3c/Russia_edcp_relief_location_map.jpg/640px-Russia_edcp_relief_location_map.jpg&w=640&q=50)
Алютарскі паўвостраў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Алю́тарскі паўвостраў (руск.: Олюто́рский полуостров[1]) — паўвостраў у паўночны-ўсходняй частцы паўвострава Камчатка, у Камчацкім краі Расіі. Да 1930-х гадоў меў назву Пахачынскі Нос[2].
Хуткія факты Алютарскі паўвостраў, Акваторыя ...
Алютарскі паўвостраў | |
---|---|
руск. Олюторский полуостров | |
60°19′23″ пн. ш. 170°14′43″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Берынгава мора |
Найвышэйшы пункт | 933 м |
Краіна | |
Рэгіён | Камчацкі край |
Закрыць
Удаецца на 70 км у Берынгава мора і аддзяляе ад яго Алютарскі заліў. Вышыні да 933[1][2] м. Крайняя кропка паўвострава — мыс Алютарскі[2]. Рэльеф пераважна горны, з шырокім і глыбокімі далінамі ледавіковага паходжання, пераходзячымі ў залівы і лагуны. Характэрны камяністыя россыпы, скалы-астанцы, горная тундра, месцамі зараснікі хмызнякоў (кедравы сланік, вольхавы сланік), бярозы, вярбы[2].