Вярба (Salix) — род лістападных дрэў і кустоў сямейства Вярбовыя (Salicaceae).
Вярба | ||||||||||||||||
Вярба белая (Salix alba) — тыпавы від рода Вярба. Група дрэў на беразе вадаёма. Рэйнланд-Пфальц, Германія | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Salix L., 1753, nom. cons. | ||||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||||
|
Дрэвы вышынёй да 20 м. Крона развесістая, галінкі доўгія, гнуткія. Лісце суцэльнае, з перыстым жылкаваннем. Кветкі ў прамастойных або звіслых каташках, плод — каробачка.
Вядома больш за 600 відаў вярбы[3][4]распаўсюджаных ва ўмераных і халодных рэгіёнах Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі ў дзікай прыродзе вядома 16[5] відаў. Найбольш пашыраны вярба белая (Salix alba), ракіта (Salix acutifolia), брэднік (Salix caprea), вербалоз (Salix pentandra), жаўталоз (Salix purpurea), вярба ломкая (Salix fragilis). Растуць на берагах рэк, каля сажалак, на забалочаных лугах. Цвітуць у красавіку—маі. Насенне захоўвае ўсхожасць не больш 10 дзён пасля як паспее[3].
Насаджэнні з вярбы выкарыстоўваюцца для замацавання пяскоў, берагоў, яроў. Вербы вырошчваюцца як дэкаратыўныя расліны. З парасткаў плятуць кошыкі, агароджы, кара ўжываецца як крыніца дубільных рэчываў.
Гл. таксама
Зноскі
- Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- Чаховский А. А., Шкутко Н. В. Декоративная дендрология Белоруссии. — Мн.: Ураджай, 1979. — С. 66. — 216 с. — 6 000 экз.
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.