Алякса́ндраўка — вёска ў Рагінскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Вёска
Аляксандраўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
22 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
СААТА
3205876001
Аляксандраўка на карце Беларусі ±
Thumb
Аляксандраўка (Рагінскі сельсавет)
Закрыць

Геаграфія

Размяшчэнне

У 27 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 73 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.

Планіроўка складаецца з двух кароткіх, паралельных шыротных вуліц, забудаваных драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснавана напачатку XX стагоддзя. У 1909 годзе — фальварак, у Мяркулавіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.

У 1920-я гады ішло актыўнае засяленне былых памешчыцкіх земляў перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 годзе ў Прыбарскім сельсавеце Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у вёсцы дзейнічала падпольная группа (15 чалавек), якую ўзначальваў П. Я. Мацюшкоў. У сакавіку 1943 года группа склала аснову партызанскага атрада начале з П. Я. Мацюшковым. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Рагінь» (цэнтр — вёска Рагінь). Да 26 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Мікалаеўскага сельсавета[1].

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 13 гаспадарак, 22 жыхара.

Дынаміка

  • 1909 год — 1 двор, 5 жыхароў.
  • 1925 год — 18 двароў.
  • 1959 год — 152 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 13 гаспадарак, 22 жыхара.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.