Буда-Кашалёва
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бу́да-Кашалё́ва[3] (афіц. транс.: Buda-Kašaliova, руск.: Буда-Кошелёво) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Буда-Кашалёўскага раёна. За 48 км ад Гомеля. У горадзе знаходзіцца чыгуначная станцыя Буда-Кашалёўская на лініі Мінск—Гомель. Насельніцтва 8 581 чал. (2024).
Remove ads
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах горад вядомы з 1824 годзе як вёска Буда, у складзе казённага маёнтка, у Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Дзейнічала карчма. У другой палове 19 ст. назва набыла сучаснае гучанне, але да нашага часу большасць жыхароў раёна карыстаюцца старой назвай — Буда. З пачаткам будаўніцтва Лібава-Роменскай чыгункі вёска хутка расла, па заканчэнні чыгункі ў лістападзе 1873 г. пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя III класа, на якой штогод адгружалася каля 90 тысяч пудоў лясных грузаў. Мелася паштова-тэлеграфнае аддзяленне. З 1888 г. працавала невялікае прадпрыемства па вырабу драўляных дэталей для ткацкіх станкоў.
Паводле перапісу 1897 года ў Буда-Кашалёве 63 двары, 487 жыхароў, царкоўнапрыходская школа, хлебазапасны магазін, вятрак, лаўка, аддзяленне паштовай сувязі, лесапільны завод, карчма. У 1914 г. пабудавана новае памяшканне народнага вучылішча. На чыгуначнай станцыі ўзводзіліся складскія і іншыя гаспадарчыя збудаванні, насельніцтва пасёлка станцыі ў 1909 годзе склала 74 чалавек. З 1911 годзе пры школе працавала бібліятэка. У сакавіку-лістападзе 1918 года Буда-Кашалёва акупіравана германскімі войскамі. Актыўную барацьбу супраць акупантаў вёў створаны мясцовымі актывістамі баявы атрад. Вызвалена 30.11.1918 г.
З 09.05.1923 г. да 17.07.1924 г. цэнтр Буда-Кашалёўскай воласці Гомельскай губерні. З 03.03.1924 года ў складзе БССР. З 27.07.1924 г. цэнтр Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай, з 27.10.1927 Гомельскай (да 26.07.1930 г.) акругі, з 20.02.1938 г. — Гомельскай вобласці. У 1925 г. было 194 двары. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоная Беларусь». З 1932 г. працавала МТС. У 1934 г. дзейнічалі шавецкая і кравецкая арцелі, маслазавод, МТС з рамонтнай майстэрняй, 4 ветракі і кузня.
З 27.09.1938 г. гарадскі пасёлак, 3400 жыхароў. У тым жа годзе ўзведзены двухпавярховы мураваны будынак сярэдняй школы. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў створаны атрад народнага апалчэння (310 чалавек, камандзір Давалёў). У савецкі тыл была эвакуіравана тэхніка МТС. З жніўня 1941 г. да 27.11.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У снежні 1941 г. карнікі загубілі 485 чалавек (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму за 1,5 км на поўнач ад горада). Вызвалена 4-й стралковай дывізіяй (палкоўнік Дз. Дз. Вараб’ёў) і 231-м танкавым палком (падпалкоўнік Ф. М. Кавалёў) 48-й арміі пры ўдзеле партызан. У баях за вызваленне Буда-Кашалёва загінуў 31 савецкі воін (пахаваны ў брацкіх магілах на паўночна-ўсходняй ускраіне і ў скверы па вул. Леніна). За час вайны загінулі 345 жыхароў.
З 31.12.1971 г. горад раённага падпарадкавання[4].
20 кастрычніка 1995 года адміністрацыйныя адзінкі Буда-Кашалёўскі раён і горад Буда-Кашалёва, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр, аб'яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку — Буда-Кашалёўскі раён[5].
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1897 — 487 чал.
- XX стагоддзе: 1939 — 3,4 тыс. чал.; 1959 — 4,6 тыс. чал.; 1969 — 7,2 тыс. чал.
- XXI стагоддзе: 2006 — 9,5 тыс. чал.; 2008 — 9,4 тыс. чал.; 2016 — 8 551 чал.[6]; 2017 — 8 460 чал.[7]
Эканоміка
Дзейнічаюць ільнозавод, хлебазавод, птушкафабрыка, раённыя аб’яднанні «Сельгастэхнікі» і «Міжкалгасбуда», «Сельгасхіміі».
Сярод прыватных прадпрыемстваў працуюць завод па вырабе ўпакоўкі з пластмасы СП «АМІПАК» ААТ, прадпрыемства па вырабе паўфабрыкатаў з мяса ТАА «Вахавяк Плюс», і іншыя.
Культура

Буда-Кашалёўская карцінная галерэя імя Яўсея Яўсеевіча Маісеенкі.
Адукацыя
Аграрна-тэхнічны каледж (былы лясны тэхнікум), 2 сярэднія, музычная і дзіцячая спартыўная школы, дзіцячы сад, 3 дзіцячыя сады-яслі.
Планіроўка
Архітэктурная планіроўка горада складаецца з сеткі злучаных паміж сабой прамалінейных вуліц. На поўдзень, поўнач і паўднёвы ўсход вуліцы маюць арыентацыю, блізкую да мерыдыянальнай. Чыгунка падзяляе горад на паўночна-заходнюю і паўднёва-ўсходнюю часткі. Грамадскі цэнтр складаюць цэнтральная плошча і вул. Леніна, дзе размешчаны адміністрацыйныя будынкі, гандлёвы цэнтр і 2-5-павярховыя жылыя і грамадскія будынкі. Астатняя забудова пераважна драўляная.
Remove ads
Рэлігія
- Свята-Мікалаеўская царква (1995).
Памятныя мясціны
- Магіла ахвяр фашызму (1941) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000124
- Брацкая магіла (1941—1944), вул. Леніна, у скверы —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000125
- Брацкая магіла (1941—1944), вул. Леніна, у скверы —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000126
- Бюст Паўла Галавачова (1951), вул. Леніна —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Ж000127
- Помнік Валянціну Дразду (1968)
- Капліца
- Курган Славы
- Воданапорная вежа (знесена як непатрэбная)
Remove ads
Вядомыя асобы
- Саламон Навумавіч Ардашнікаў (1908—1963) — генетык, радыебіёлаг.
- Валянцін Пятровіч Дрозд (1906—1943) — савецкі военачальнік, віцэ-адмірал.
- Іван Іосіфавіч Церашкоў (1922—1999) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1979), прафесар (1992).
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads