From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Аляксандравіч Пятроў (нар. 28 студзеня 1942, г. Чалябінск, РСФСР, СССР) — савецкі дзяржаўны дзеяч, кандыдат эканамічных навук (1992).
Аляксандр Аляксандравіч Пятроў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Уладзімір Бровікаў Міхаіл Кавалёў |
||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юрый Сцепанішэўскі | ||||||
Пераемнік | Анатоль Станкевіч | ||||||
Нараджэнне |
28 студзеня 1942 (82 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Узнагароды |
У 1963 годзе скончыў Іванаўскі хіміка-тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «інжынер-хімік-тэхнолаг». У 1981 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ.
1963—1969: Курскі камбінат хімічнага валакна (Курскхімвалакно). Прайшоў шлях ад майстра-стажора да начальніка цэха.
1969—1973: Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна (Магілёўхімвалакно). Начальнік вытворчасці штапельнага валакна, намеснік галоўнага інжынера камбіната.
1973—1975: дырэктар Магілёўскага завода штучнага валакна імя Куйбышава.
1975—1977: Магілёўскае вытворчае аб’яднанне «Хімвалакно». Галоўны інжынер — першы намеснік генеральнага дырэктара.
1977—1980: сакратар парткама на правах райкама Магілёўскага вытворчага аб’яднання «Хімвалакно».
1980—1981: старшыня Выканаўчага камітэта Магілёўскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.
1981—1985: генеральны дырэктар Магілёўскага вытворчага аб’яднання «Хімвалакно» — «Магілёўхімвалакно».
1985—1988: намеснік старшыні Савета Міністраў БССР (У 1986 годзе кіраваў рабочай групай Савета Міністраў БССР па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС на тэрыторыі БССР).
1988—1991: першы намеснік старшыні Бюро Савета Міністраў СССР па хіміка-лясным комплексе — у рангу міністра СССР.
1991—1992: першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта СССР па хіміі і біятэхналогіях.
З 1992 года працуе ў прыватным бізнесе.
Жанаты, двое дзяцей.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1981—1984, 1984—1988), Член ЦК КПБ (1986—1990). Член камісіі па пытаннях грамадзянства Расіі пры прэзідэнце РФ (1992—1995).
Кандыдат эканамічных навук. Тэма кандыдацкай дысертацыі «Прадукцыйнасць працы — метадалогія аб’ектыўнай ацэнкі яе росту». (Дысертацыя: рашэнне Савета МДУ імя М. В. Ламаносава ад 16 студзеня 1992 года). Аўтар 11 вынаходак ў галіне хіміі і IT-тэхналогій і 30 навуковых работ, у тым ліку:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.