Міхаіл Васілевіч Кавалёў

дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаіл Васілевіч Кавалёў
Remove ads

Міхаі́л Васі́левіч Кавалё́ў (16 жніўня 1925, в. Дубравіца Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці5 ліпеня 2007, Мінск) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч. Дэпутат Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання (19841989) ад Беларускай ССР. Член ЦК КПСС (19861990). Член КПСС з 1962 года.

Хуткія факты Міхаіл Кавалёў, 8-ы Старшыня Савета Міністраў БССР ...
Remove ads

Біяграфія

У 1954 годзе скончыў Ленінградскі горны інстытут. Заслужаны будаўнік БССР (1964).

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, быў двойчы паранены. 3 ліпеня 1944 года ўвайшоў у Мінск.[1] З 1948 года працаваў на Мінскім маторарамонтным заводзе. У 19541962 — майстар, прараб, начальнік будаўнічага ўпраўлення, кіраўнік будаўнічага трэста №1 ў Мінску. У 19621966 начальнік будаўнічага ўпраўлення і кіраўнік будаўнічага трэста № 3 у Салігорску.

З 1966 года — намеснік міністра будаўніцтва БССР.

У 19671977 гадах — старшыня Мінскага гарвыканкама.

У 1977 — 1978 — гадах першы намеснік старшыні Дзяржплана БССР.

З 1978 года — намеснік, з 1983 года — першы намеснік старшыні Савета Міністраў БССР.

У 19861990 гадах — Старшыня Савета Міністраў БССР.

З 1990 года — персанальны пенсіянер саюзнага значэння.

Член ЦК КПСС у 1986—1990 гадах. Член ЦК КПБ у 1971—1990 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 19841991, Вярхоўнага Савета БССР у 1970—1990 гадах.

Thumb
Магіла Міхаіла Кавалёва на Усходніх могілках

Памёр у 2007 годзе, пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Remove ads

Узнагароды

Ушанаванне памяці

У Мінску ў доме па адрасе перавулак Бранявы, 4, дзе жыў М. Кавалёў, усталявана мемарыяльная дошка ва ўшанаванне памяці славутага дзяржаўнага дзеяча. Згодна надпісу на дошцы: «у гэтым доме жыў дзяржаўны і палітычны дзеяч Беларусі Міхаіл Васілевіч Кавалёў».[2]

Зноскі

  1. АВРИНСКАЯ, Елена. Так ковалась судьба (руск.). www.sb.by (15 жніўня 2015).
  2. Архівавана 5 сакавіка 2016. Архівавана 5 сакавіка 2016. Архівавана 5 сакавіка 2016. У Мінску ўшанавалі памяць дзяржаўнага і палітычнага дзеяча Міхаіла Кавалёва (руск.) Архівавана 5 сакавіка 2016.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads