касманаўт From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Аляксандравіч Сераброў (нарадзіўся 15 лютага 1944, Масква—12 лістапада 2013) — савецкі касманаўт.
Аляксандр Аляксандравіч Сераброў | |
---|---|
Род дзейнасці | касманаўт, бортынжынер, лётчык, навуковец |
Дата нараджэння | 15 лютага 1944 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лістапада 2013 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Прыналежнасць | Расія |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 15 лютага 1944 года ў Маскве ў сям'і служачага.
У 1958 годзе скончыў сем класаў сярэдняй школы № 14 горада Кірава. У 1961 годзе скончыў (з сярэбраным медалём) сярэднюю школу № 36 горада Масквы. У 1967 годзе скончыў Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут.
Пасля заканчэння інстытута ў працягу 9 гадоў займаўся навуковай дзейнасцю на адной з кафедраў Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута. У 1970 годзе скончыў аспірантуру МФТІ па спецыяльнасці "Фізіка вадкасцяў, газаў і плазмы".
У 1974 годзе скончыў Універсітэт марксізму-ленінізму пры мыцішчанскаму гаркаме КПСС. Член КПСС з 1976 года.
З 1976 года працаваў у навукова-вытворчым аб'яднанні "Энергія", удзельнічаў у распрацоўцы і выпрабаваннях касмічных апаратаў.
1 снежня 1978 г Аляксандр Сераброў залічаны ў атрад савецкіх касманаўтаў. Прайшоў поўны курс агульнакасмічнай падрыхтоўкі і падрыхтоўкі да палётаў на касмічных караблях тыпу "Саюз Т" і арбітальнай станцыі "Салют".
Здзейсніў чатыры палёты на касмічных караблях "Саюз Т-7», «Саюз Т-8", "Саюз ТМ-8" і "Саюз ТМ-17». Пайшоў у адстаўку 10 мая 1995 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.