Генадзь Пятровіч Пашкоў

беларускі паэт, перакладчык, публіцыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Генадзь Пятровіч Пашкоў
Remove ads

Гена́дзь Пятро́віч Пашко́ў (23 сакавіка 1948(1948-03-23), Малыя Ліпавічы, Віцебская вобласць1 снежня 2025(2025-12-01)) — беларускі паэт, перакладчык, публіцыст.

Хуткія факты Генадзь Пятровіч Пашкоў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 23 сакавіка 1948 года ў вёсцы Малыя Ліпавічы Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і служачых Пятра Трафімавіча і Марыі Харытонаўны Пашковых. У 1953 годзе разам з бацькамі пераехаў у Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці.

Пасля сканчэння Войстамскай сярэдняй школы ў 1966 годзе паступіў на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1971—1972 гадах працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных перадач для дзяцей і юнацтва на Беларускім радыё. З 1972 года ў часопісе «Полымя» — загадчык рэдакцыі, затым адказны сакратар, з 1979 года — намеснік галоўнага рэдактара. Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1977 года. З 1989 года быў таксама кансультантам гуманітарнага аддзела ў апараце ЦК КПБ, працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Тэатральная Беларусь», рэдагаваў «Цэнтральную газету». З лютага 1996 года да 2008 года — дырэктар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». З 2008 года да 2016 года — першы сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Памёр 1 снежня 2025 года[1].

Remove ads

Творчасць

У друку выступаў з 1967 года.

Выдаў зборнік паэзіі «Кляновік» (1975), «Дыстанцыя небяспекі» (1979), «Гравюры дарог» (1981), «Зямлю слухаю» (1983), «Маналог на кастрышчы» (1986), «Крокі» (1988), «Люблю, спадзяюся, жыву» (1990), «Журавінавы востраў» (1998), «Тваім святлом благаславёны» (2006). У паэтычных зборніках Г. Пашкова гучыць роздум пра будучыню, гісторыю і культуру роднага краю, сэнс чалавечага існавання, складанасць часу, асэнсаванне ўбачанага ў іншых краінах, тэма кахання. Ім створаны паэтычныя вобразы М. Багдановіча, К. Каліноўскага, Я. Купалы, Ф. Скарыны. Вершы паэта рамантычна ўзнёслыя, глыбока лірычныя, прывабліваюць маляўнічымі краявідамі[2].

Выйшаў зборнік паэзіі для дзяцей «Дзяўчынка з блакітным мячыкам» (1986), «Пціч» (1991), «Зорнае поле» (1999), кнігі нарысаў «Будзень як свята» (1977), «Палескія вандроўнікі» (1998). З’яўляецца адным з аўтараў дакументальнага фільма «Я зямлю люблю так…».

На беларускую мову ён пераклаў асобныя творы азербайджанскіх, армянскіх, латышскіх, рускіх, таджыкскіх, украінскіх паэтаў.

Remove ads

Узнагароды

Бібліяграфія

  • Кляновік: вершы / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1975.
  • Будзень як свята: нарысы / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1977.
  • Дыстанцыя небяспекі: лірыка / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1979.
  • Зямлю слухаю: лірыка / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1983.
  • Маналог на кастрышчы: кніга вершаў / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1986.
  • Дзяўчынка з блакітным мячыкам: кніга паэзіі / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1986.
  • Крокі: вершы, паэма / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1988.
  • Люблю, спадзяюся, жыву: лірыка / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1990.
  • Журавінавы востраў: кніга паэзіі / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1998.
  • Тваім святлом благаславёны: вершы і паэма / Г. П. Пашкоў. — Мн., 2006[4].
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads