From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Вячаслававіч Куранкоў (руск.: Александр Вячеславович Куренков; нар. 2 чэрвеня 1972, Маскоўская вобласць, РСФСР, СССР) — расійскі дзяржаўны дзеяч. Міністр па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў з 25 мая 2022 года, генерал-лейтэнант (2022)[1]. Член Савета Бяспекі Расійскай Федэрацыі з 30 мая 2022 года.
Аляксандр Вячаслававіч Куранкоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Aleksandr Chupriyan[d] | ||||||
Нараджэнне | 2 чэрвеня 1972 (52 гады) | ||||||
Імя пры нараджэнні | руск.: Александр Вячеславович Куренков | ||||||
Адукацыя | |||||||
Званне | генерал-лейтэнант | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Маскоўскай вобласці. Скончыў Маскоўскую дзяржаўную акадэмію фізічнай культуры у 1998 і Маскоўскі псіхолага-сацыяльны інстытут у 2004, у 2021 годзе — Вышэйшыя курсы пры Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, атрымаўшы воінскае званне генерал-маёр[2][3].
Працаваў настаўнікам фізічнай культуры ў школе № 312 Масквы з 1995 па 1999 год. У 1999 годзе паступіў на службу ў органы дзяржаўнай бяспекі. Служыў у ФСБ з 1999 па 2002 год і ў Федэральнай службе аховы (2002—2021; у прыватнасці, працаваў у ахове прэм’ер-міністра Віктара Зубкова), пазней перайшоў у Расгвардыю, дзе быў спачатку памочнікам, а потым намеснікам кіраўніка ведамства Віктара Золатава (2021—2022)[4] і адказваў за пытанні, звязаныя з баявой падрыхтоўкай супрацоўнікаў. Паводле звестак РБК, з 2015 года займаў пасаду ад’ютанта Уладзіміра Пуціна, пазней — пасаду старэйшага ад’ютанта. Узнагароджаны медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені.
23 мая 2022 года Уладзімір Пуцін прапанаваў прызначыць Куранкова міністрам па надзвычайных сітуацыях[5]. Па словах прэс-сакратара кіраўніка дзяржавы Дзмітрыя Пяскова, выбар кандыдатуры абумоўлены тым, што «Пуцін добра асабіста ведае Куранкова. І выбар азначае, што, на думку кіраўніка дзяржавы, асабістыя, службовыя, прафесійныя якасці Куранкова дазволяць найлепшым чынам выконваць гэтыя функцыі»[6]. Кандыдатура Куранкова была ўхвалена Саветам Федэрацыі 25 мая і ў гэты ж дзень Указам Прэзідэнта ён быў прызначаны міністрам Расійскай Федэрацыі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў[7].
З 30 мая 2022 года — член Савета Бяспекі Расійскай Федэрацыі[8].
2 чэрвеня 2022 года прысвоена воінскае званне генерал-лейтэнант.
З 21 кастрычніка 2022 года член Каардынацыйнага савета пры Урадзе Расійскай Федэрацыі па забеспячэнню патрэбы Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, іншых войскаў, воінскіх фарміраванняў і органаў[9].
16 снежня 2022 года, на фоне ўварвання Расіі ва Украіну, унесены ў санкцыйны спіс Еўрасаюза за падтрымку, рэалізацыі дзеянняў і палітыкі, якая падрывае тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і незалежнасць Украіны[10].
Прыбыўшы ў Арэнбургскую вобласць у складзе урадавай камісіі, у інтэрв'ю дзяржаўным тэлеканалам, абвінаваціў мясцовае насельніцтва вобласці ў сабатажы эвакуацыі, пра якую не было абвешчана афіцыйнымі ўладамі[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.