Федэральная служба войскаў нацыянальнай гвардыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Федэральная служба войскаў нацыянальнай гвардыі (Расгвардыя) — орган выканаўчай улады ў Расійскай Федэрацыі. Федэральная служба была створана ўказам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна ад 5 красавіка 2016 года № 157 [2]. Дырэктарам службы з моманту яе заснавання з’яўляецца генерал арміі Віктар Васільевіч Золатаў.
Remove ads
Структура
Пры стварэнні Расгвардыі ў склад Расгвардыі ўвайшлі [3]:
- Унутраныя войскі МУС Расіі
- АМАП
- САХР
- Цэнтр спецыяльнага прызначэння пазаведамаснай аховы МУС РФ
- Цэнтр спецыяльнага прызначэння сіл аператыўнага рэагавання і авіяцыі МУС РФ
На дадзены момант Расгвардыя падзяляецца на [4]:
- Акругі войскаў нацыянальнай гвардыі:
- Цэнтральная Аршанска-Хінганская Чырванасцяжная акруга
- Паўночна-Заходняя ордэна Чырвонай Зоркі акруга
- Паўночна-Каўказская акруга
- Паўднёвая акруга
- Прыволжская акруга
- Уральская акруга
- Сібірская акруга
- Усходняя акруга
- Непасрэдна падпарадкаваныя часткі (арганізацыі):
- Асобная дывізія аператыўнага прызначэння
- Цэнтральны вузел сувязі
- Галоўны цэнтр інфармацыйных тэхналогій
- Навуковы цэнтр стратэгічных даследаванняў
- іншыя арганізацыі
- Адукацыйныя ўстановы
- Падраздзялення па напрамках дзейнасці
Remove ads
Ацэнкі і крытыка
23 жніўня 2018 года расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны на сваім канале на YouTube выклаў расследаванне аб тым, што кіраўніцтва Расгвардыі закупляе для сваіх супрацоўнікаў прадукты ў аднаго пастаўшчыка па завышаных цэнах[5]. У снежні 2018 года стала вядома, што закупкі Расгвардыі правяраюць ФСБ, ФАС, ваенная пракуратура, а таксама ўласная ўнутраная служба бяспекі Расгвардыі[6].
Remove ads
Зноскі
- История | Росгвардия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2020. Праверана 19 жніўня 2020.
- Структура | Росгвардия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2020. Праверана 19 жніўня 2020.
- Аляксей Навальны. Кто из них объедает Росгвардию? (руск.). Youtube (23 жніўня 2018). Праверана 19 жніўня 2020.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads