From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксей Мікалаевіч Хвастоў (руск.: Алексе́й Никола́евич Хвосто́в) (1 (12) чэрвеня 1871 — 5 верасня 1918) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, міністр унутраных спраў (1915—1916).
Аляксей Мікалаевіч Хвастоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Аляксандравіч Ладыжанскі | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Мікалаевіч Шрамчанка | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхаіл Мікалаевіч Шрамчанка | ||||||
Пераемнік | Віктар Міхайлавіч Барзенка | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Іван Логінавіч Гарамыкін, Барыс Уладзіміравіч Шцюрмер | ||||||
Папярэднік | Мікалай Барысавіч Шчарбатаў | ||||||
Пераемнік | Барыс Уладзіміравіч Шцюрмер | ||||||
Нараджэнне | 1 (13) ліпеня 1872 | ||||||
Смерць |
23 жніўня 1918 (46 гадоў) Масква, Расійская імперыя |
||||||
Род | Хвастовы | ||||||
Бацька | Мікалай Аляксеевіч Хвастоў[d] | ||||||
Жонка | Кацярына Аляксандраўна Папова | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўе | ||||||
Партыя | Рускі сход | ||||||
Адукацыя | Аляксандраўскі ліцэй | ||||||
Дзейнасць | палітык, дзяржаўны дзеяч | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дваранін. Буйны землеўласнік Валагодскай, Варонежскай, Арлоўскай і Тульскай губерняў. У 1893 годзе скончыў Імператарскі Аляксандраўскі ліцэй з срэбным медалём. Працаваў службоўцам у розных дэпартаментах Сената. З 1898 — намеснік пракурора Цвярскога акруговага суду. З 1900 — намеснік пракурора Маскоўскага акруговага суду. З сакавіка 1904 мінскі, з кастрычніка 1904 — тульскі віцэ-губернатар. З 2 чэрвеня 1906 па 1910 — валагоцкі губернатар. З 23 жніўня па 1912 — ніжагародскі губернатар, пакінуў свой пост у сувязі з абраннем у Дзяржаўную Думу ад Арлоўскай губерніі. Старшыня фракцыі правых у 4-й Дзяржаўнай думе, пазней — міністр унутраных спраў Расіі з 26 верасня 1915 па 3 сакавіка 1916. Падчас лютаўскай рэвалюцыі арыштаваны, пасажаны ў Петрапаўлаўскую крэпасць, дапытваўся Надзвычайнай следчай камісіяй часовага ўрада, абвінавачваўся ў растраце казённых грошай. Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі быў пакінуты ў зняволенні, у жніўні 1918 года быў перавезены ў Маскву. Расстраляны падчас чырвонага тэрору разам з групай святароў і правых палітыкаў (еп. Яфрэм Кузняцоў, прат. І. І. Васторгаў, М. А. Маклакоў, І. Г. Шчаглавітаў, З. П. Белецкі і інш.).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.