Расійская імперыя
дзяржава ў 1721—1917 гадах From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Расійская імперыя (руск.: Российская империя, руск. дарэф. Россійская Имперія) — гістарычная дзяржава, існавала з 22 кастрычніка (2 лістапада) 1721 да Лютаўскай рэвалюцыі і абвяшчэння Часовым урадам рэспублікі ў 1917 годзе.
![]() | Нейтральнасць артыкула пад пытаннем |
Імперыя абвешчана 22 кастрычніка (2 лістапада) 1721 года па выніках Паўночнай вайны, калі па прашэнні сенатараў маскоўскі цар Пётр I Вялікі прыняў тытулы «Імператара Усерасійскага і Айца айчыны»[1].
Сталіцай Расійскай імперыі з 1721 па 1728 і з 1730 па 1917 гады быў Санкт-Пецярбург, а ў 1728—1730 гадах Масква.
Расійская імперыя была трэцяй па плошчы дзяржавай, якая калі-небудзь існавала (пасля Брытанскай і Мангольскай імперый) — распасціралася да Паўночнага Ледавітага акіяна на поўначы і Чорнага мора на поўдні, да Балтыйскага мора на захадзе і Ціхага акіяна на ўсходзе. Глава імперыі — імператар усерасійскі, валодаў нічым не абмежаванай, абсалютнай уладай да 1905 года.
1 (14) верасня 1917 года Аляксандр Керанскі абвясціў краіну рэспублікай[2] (хоць гэта пытанне адносілася да кампетэнцыі Устаноўчага сходу; 5 (18) студзеня 1918 года Устаноўчы сход таксама абвясціў Расію рэспублікай[3]). Аднак заканадаўчы орган імперыі — Дзяржаўная Дума — быў распушчаны толькі 6 (19) кастрычніка 1917.
Remove ads
Гісторыя
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads