From Wikipedia, the free encyclopedia
Амея́ды (661—750) — першая мусульманская дынастыя халіфаў з роду амея, заснавальнікам якой стаў Муавія.
Амеяды працягвалі заваёўніцкія паходы мусульманскіх армій: была захоплена ўся Паўночная Афрыка на захад ад Егіпта, заваяваны Маверанахр. Ваенныя заваявання далі мусульманскай супольнасці вялікую колькасць рабоў, што прывяло да эканамічнага развіцця халіфата. Былі дасягнуты поспехі і ў адміністрацыйна-гаспадарчым кіраванні. У канцы VII ст. на землях халіфата была праведзена грашовая рэформа, у выніку якой з'явіліся новыя сярэбраныя манеты — дырхамы. Амаль на чатыры стагоддзі сталі ўзорам для ўсіх наступных грошай ісламскіх дзяржаў і асноўнай «канверсійнай валютай» усяго цывілізаванага свету.
Аднак у той жа час унутры халіфата расла незадаволенасць праўленнем Амеядаў. Іх абвінавачвалі ў прыхільнасці да раскошы, ў грэбаванні Ісламам. Галоўнай сілай апазіцыі выступалі шыіты, абвінавачваючы Амеядаў у незаконным праўленні. Патрабаванні шыітаў падтрымлівалі арабскія плямёны Ірака і набожныя медзінцы. Узрасло незадавальненне неарабскага насельніцтва, асабліва мавалі — гандлёвых партнёраў арабскіх плямёнаў. У выніку Амеяды былі звергнуты, але вынікамі гэтай перамогі скарысталіся Абасіды — фактычныя арганізатары антыамеядаўскага паўстання, якім кіраваў Абу Муслім.
Адзін з нешматлікіх уцалелых ад пагалоўнага знішчэння член сям'і Амеядаў, Абдарахман ібн Муавія, збег у Іспанію, дзе яму ўдалося ў 756 г. заснаваць новую галіну дынастыі Амеядаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.