Кордаўскі халіфат

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кордаўскі халіфат
Remove ads

Ко́рдаўскі халіфат (да 929 года — эмірат) — сярэднявечная ісламская дзяржава на тэрыторыі сучасных Іспаніі і Партугаліі (9291031). Заснавана нашчадкам Амеядаў Абд ар-Рахманам I, які ў 756 годзе прыняў тытул эміра. У 929 годзе Абд ар-Рахман III (ан-Насір лідзінілах Абу Мутарыф Абд ар-Рахман ібн Мухамад ібн Абдалах) прыняў тытул халіфа. Сталіцай халіфата была Кордава. Пасля 1031 года халіфат раскалоўся на шэраг эміратаў, значным з якіх быў Гранадскі эмірат, дзе мусульманскае валадарства доўжылася аж да 1492 года.

Хуткія факты Кордаўскі халіфат, Сталіца ...
Remove ads

Гісторыя

Пасля смерці эміра Абдалаха ў Кордаве, яго пераемнікам стаў двадцацітрохгадовы ўнук Абдулаха Абд ар-Рахман III. Новы эмір атрымлівае краіну, якая раздзіраецца шматлікімі ўнутранымі канфліктамі. А тым часам у Кордаве выйшлі з падпарадкавання Сарагоса, Таледа, Бадахос, а таксама амаль увесь усход і большая частка паўднёвага раёна эмірата. Знешнасцю Абд ар-Рахман III вельмі адрозніваўся ад арабаў — у яго сінія вочы, светлая скура і бялявыя рудаватыя валасы, якія ён фарбуе ў чорны колер, каб не бянтэжыць падданых. Эмір Абд ар-Рахман арганізоўвае вялікую армію для заваявання Істыдзіі і Салабрэкі, хоць і не атакуе Бабастра, ізноў заняты хрысціянамі.

Remove ads

Халіфы Кордавы (929—1031)

  • Абд ар-Рахман III (ан-Насір лідзінілах Абу Мутарыф Абд ар-Рахман ібн Мухамад ібн Абдалах)

нар.891, (912961), у 929 прыняў тытул халіфа

  • аль-Хакам II (ал-Мустансір білах Абу-л-Газі Хакам ібн Абд ар-Рахман) нар.914, (961976)
  • Хішам II (ал-Муаяд білах Абу-л-Валід Хішам ібн Хакам) нар.965, (9761009, 10101013)
  • Мухамад II (ал-Махдзі Абу-л-Валід Мухамад ібн Хішам) (1009 і 1010)
  • Сулейман (ал-Мустаін Абу Айуб Сулайман ібн Хакам) (10091010 і 10131016)
  • Алі ан-Насір (10161018)
  • Абд ар-Рахман IV (ал-Муртада Абд ар-Рахман ібн Мухамад) (1018)
  • аль-Касім аль-Мамун (10181021 і 10221023)
  • Ях'я аль-Муталі (10211022 і 10251027)
  • Абд ар-Рахман V (ал-Мустазхір Абу Мутарыф Абд ар-Рахман ібн Хішам) (10231024)
  • Мухамад III (ал-Мустакфі Мухамад ібн Абд ар-Рахман) (10241025)
  • Хішам III (ал-Мутад Абу Бакр Хішам ібн Абд ар-Рахман) нар.975, (10271031)
Remove ads

Гл. таксама

  • Тайфа — сістэма феадальнай раздробненасці позняга Кордаўскага халіфата

Літаратура

  • Рыжов К. Все монархи мира. Мусульманский Восток VII-XV вв.. М.: Вече, 2004. — С. 333-337. — 544 с. 3 000 экз. ISBN 5-94538-301-5.
  • Айдын Ариф оглы Али-заде. Хроника мусульманских государств I-VII вв.Хиджры. — 2-е, испр. и доп.. М.: Умма, 2004. — С. 236-243. — 445 с. 5 000 экз. ISBN 5-94824-111-4.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads