Андраскогін (акруга)
акруга ў штаце Мэн, ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Акруга Андраскогін (англ.: Androscoggin County) — акруга на захадзе штата Мэн, ЗША. Насельніцтва на 2020 год складала 111 139 чалавек. Адміністрацыйны цэнтр — горад Аберн, самы вялікі горад — Льюістан.
Хуткія факты Андраскогін, Краіна ...
Андраскогін | |
---|---|
англ.: Androscoggin County | |
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 18 сакавіка 1854 |
Насельніцтва | |
Плошча |
|
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Раннімі жыхарамі рэгіёна былі індзейцы абенакі. Акруга Андраскогін была заснавана 18 сакавіка 1854 і названа ў гонар народу андраскогін (адна з груп абенакі). Вытворчасць у гарадах-суседзях Льюістане і Аберне, якія разам складаюць другі па велічыні метрапалітанскі арэал у штаце, развілася ў канцы XIX стагоддзя разам з тэкстыльнай і абутковай прамысловасцю.