У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Арол.
Арлы (Aquila) — род птушак сямейства ястрабіныя.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Даўжыня цела 75-88 см, хвост даволі кароткі. Крылы шырокія, да 2,4 м у размаху. Ногі маюць пёры да пальцаў.
Распаўсюджаныя ў Еўразіі, Афрыцы і Паўночнай Амерыцы ад лесатундры да пустыняў.
Гняздуюць на зямлі, скалах або дрэвах. Сілкуюцца дробнымі і сярэдняй велічыні хрыбтовымі (высочваюць здабычу, лунаючы ў паветры, ці падпільноўваючы, седзячы на ўзвышаным месцы), часам падалкай.
Колькасць скарачаецца. 1 падвід e Чырвонай кнізе МСАП.