Энцыклапедыя жыцця

From Wikipedia, the free encyclopedia

Энцыклапедыя жыцця
Remove ads

Энцыклапедыя жыцця (англ.: The Encyclopedia of Life, EOL) — анлайн-энцыклапедыя, якая будзе ўтрымоўваць інфармацыю аб усіх вядомых навуцы біялагічных відах і ствараная сумесна рознымі экспертамі. Заяўляецца, што ў «Энцыклапедыі жыцця» будуць асобныя артыкулы для кожнага вядомага віду (якіх налічаецца каля 2 млн.), дзе будуць відэаматэрыялы, гук, выявы, графіка і тэкставыя звесткі.

Хуткія факты Энцыклапедыя жыцця, URL ...
Remove ads

У рамках праекту ў адзіную базу дадзеных спачатку будуць сабраныя звесткі аб жывёлах, раслінах і грыбах. Затым у каталог дададуць даныя аб мікраарганізмах, а пазней — і аб выкапняў біялагічных відах. Любы карыстальнік інтэрнэту, наведаўшы рэсурс, атрымае доступ да тэкстаў, фотаздымкаў, картаў, аўдыёзапісаў, відэаролікаў і іншай мультымедыйнай інфармацыі. Папаўняць каталог плануецца па меры ідэнтыфікацыі новых відаў. «Энцыклапедыя жыцця» будзе заснаваная на wiki-тэхналогіі, што дазволіць інтэрнэтчыкам з усяго свету рэдагаваць, перарабляць або ўносіць праўкі ў кожны артыкул.

Адной з прыярытэтных задач праекту з'яўляецца зрабіць рэсурс даступным для усіх людзей незалежна ад моўных і культурных адрозненняў, для чаго плануецца пераклад энцыклапедыі на розныя мовы ў супрацоўніцтве з прыватнымі асобамі і арганізацыямі па ўсім свеце.

Праект разлічаны на дзесяць гадоў і ацэньваецца ў 110,5 мільёнаў долараў ЗША. Першыя гранты вылучылі дзве амерыканскія арганізацыі: 10 мільёнаў долараў ЗША падаў Фонд Мак-Артур, а 2,5 мільёна долараў ЗША выдаў Фонд Альфрэда Слоўна.

Стварэннем «Энцыклапедыі жыцця» будзе займацца каманда спецыялістаў з 25-30 чалавек. Праектам кіруюць Філдаўскі музей прыродазнаўства ў Чыкага, Гарвардскі ўніверсітэт, Вудсхаўлская лабараторыя біялогіі мора, Батанічны сад Місуры, Смітсанаўскі інстытут і Бібліятэка біялагічных відаў — група, у якую ўваходзяць Лонданскі нацыянальны музей прыродазнаўства, Нью-Ёркскі батанічны сад і Каралеўскія батанічныя сады ў К’ю. Кіраўнікі праекту спадзяюцца, што ў наступным здолеюць прыцягнуць для працы над энцыклапедыяй тысячы кваліфікаваных спецыялістаў.

27 лютага 2008 года энцыклапедыя прадставіла першыя 30 тыс. артыкулаў.[2]

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Alexa Internet — 1996. Праверана 28 лістапада 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q230051'></a>
  2. З-за наплыву наведвальнікаў у першыя гадзіны працы сэрвер EOL выйшаў з ладу, дапамогу праекту аказалі праграмісты праекту «Вікіпедыя».(недаступная спасылка)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads