Армянафобія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Армянафобія (Арменафобія) — адна з праяў этнічнай ксенафобіі[1], варожае стаўленне, няцерпнасць да армян як этнічнай групы; негатыўная ўсталёўка (непрыязь, ірацыянальны страх ці нянавісць[2]) па дачыненні да армян ці Арменіі[3], ідэалогія негатыўнага стаўлення да армян[4].
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Армянафобія можа выяўляцца ў розных формах ад асабістай непрыязі да інстытуцыялізаванага пераследу. Тэрмін «армянафобія» выкарыстоўваецца аўтарамі артыкулаў у энцыклапедыях[5][6] і слоўніках[3], даследчыкамі ў вобласці паліталогіі і сацыялогіі[1][7][8], палітычнымі дзеячамі[9][10], прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый [11] і журналістамі[12] [13].