Аруначал-Прадэш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аруначал-Прадэш (англ.: Arunachal Pradesh), штат на паўночным усходзе Індыі. Гранічыць са штатамі Асам на поўдні і Нагаленд на паўднёвым усходзе, з М’янмай на ўсходзе, Бутанам на захадзе, Кітаем (Тыбет) на поўначы. Займае 14-е месца сярод штатаў па плошчы (83 743 км²) і 26-е па насельніцтву (1,09 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Ітанагар. Частка тэрыторыі штата — прадмет тэрытарыяльных спрэчак паміж Індыяй і Кітаем.
Хуткія факты Аруначал-Прадэш, Краіна ...
Аруначал-Прадэш | |
---|---|
अरुणाचल प्रदेश Arunachal Pradesh | |
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 20 лютага 1987 |
Кіраўнік | Pema Khandu[d] |
Насельніцтва (2001) |
1,091 млн чел. (26-е месца) |
Шчыльнасць | 13,02 чал./км² |
Плошча | 83 743 км² |
Абрэвіятура | IN-AR |
Код ISO 3166-2 | IN-AR |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
«Аруначал-Прадэш» азначае «краіна ўсходу Сонца» (прадэш — краіна, дзяржава, рэгіён) з-за свайго самага ўсходняга размяшчэння сярод іншых штатаў Індыі.