Архітэктура Паўночнай Македоніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ад часоў неаліту і бронзавага веку на тэрыторыі Паўночнай Македоніі захаваліся рэшткі кругавых паселішчаў, каменных і глінабітных дамоў, умацаванняў, складзеных насуха з неабчасанага каменю.
Сярод помнікаў архітэктуры V—XI стагоддзяў рэшткі цыклапічных абарончых сцен Скоп'я (руск.) (бел. (535), замка (макед.) (бел. балгарскага цара Самуіла каля г. Охрыд, крэпасці ў Струміцы (абодва XI ст.). Найбольш ранні тып культавай архітэктуры — трохнефавая базіліка з купаламі і харамі, часам з трансептам (сабор Св. Сафіі (руск.) (бел. ў Охрыдзе, каля 1037—1050).
- Крэпасць у Скоп'і
- Самуілава крэпасць у Охрыдзе
- Цакрва Святой Сафіі ў Охрыдзе з боку апсіды
У XII—XIV стагоддзяў усталяваўся тып крыжова-купальнага, звычайна квадратнага ў плане храма з купалам (цэрквы Cв. Клімента (руск.) (бел. ў Охрыдзе, 1295; Святога Арханёла Міхаіла (макед.) (бел. ў Леснаве, 1341) ці з 5 купаламі (царква Св. Панцеляймона (руск.) (бел. ў Неразі (макед.) (бел., 1164). Будавалі таксама аднанефавыя скляпеністыя цэрквы (Святога Міколы (макед.) (бел. ў Варашы каля г. Прылеп, 1299).
- Царква Святога Клімента (Прасвятой Багародзіцы Перыўлептас) у Охрыдзе
- Царква Святога Арханёла Міхаіла ў Леснаве
- Царква Святога Арханёла Міхаіла ў Леснаве з боку апсіды
- Царква Святога Панцеляймона ў Неразі
У перыяд турэцкага панавання ў Скоп’і, Бітале, Шціпе і інш. узводзілі цагляныя і каменныя купальныя мячэці, мінарэты, заезныя дамы («ан»), крытыя базары («безістэн»), лазні («амам»), вежападобныя ўмацаваныя жытлы («кулы»).
- Хамам Даут-пашы (руск.) (бел. ў Скоп'і
- Чыфтэ-хамам (макед.) (бел. у Скоп'і
Да XVIII—XIX стст. належаць маляўнічыя ансамблі манастыроў (Іаана Бігорскага), разнастайныя прыклады народнага дойлідства: на раўнінах — 1-павярховыя 2-часткавыя дамы (стойла і жылы пакой з ачагом), у горных раёнах — 2-павярховыя (унізе стойла і кухня, наверсе — жыллё) з навесам-галерэяй, дамы турэцкага тыпу з сіметрычным размяшчэннем пакояў вакол сенцаў і ізаляваным ад вуліцы дваром. У гарадах будавалі 2—3-павярховыя дамы з эркерамі, лоджыямі ці балконамі. Своеасаблівыя крытыя чарапіцай дамы Охрыда з драўлянымі каркаснымі верхнімі паверхамі, гладкія атынкаваныя сцены якіх навісаюць над ніжнім паверхам, складзеным з каменю.
- Бігорскі манастыр
- Забудова Охрыда
- Забудова Крушава
- Традыцыйны жылы дом
У канцы XIX — пачатку XX ст. ў буйных гарадах будавалі ў духу еўрапейскай эклектычнай архітэктуры. Пасля Другой сусветнай вайны разгарнулася рэканструкцыя гарадоў і сёл, пабудаваны буйныя прамысловыя комплексы са зборнага жалезабетону, раёны 2—3-секцыйных і вежавых жалезабетонных жылых дамоў і грамадскіх будынкаў у сучасных стылях. У Скоп’і пасля землетрасення 1963 паводле праекта японскага архітэктара Танга Кэндзо ўзведзены будынкі Гістарычнага архіва (макед.) (бел., Македонскага тэатра оперы і балета (макед.) (бел., акадэміі навук і мастацтваў і інш. Ствараюцца новыя жылыя раёны. Раён г. Охрыд уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
- Гістарычны архіў у Скоп'і
- Македонскі тэатр оперы і балета
- Македонская акадэмія навук і мастацтваў