ЮНЕСКА
From Wikipedia, the free encyclopedia
Арганізацыя ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры, ці ЮНЕСКА (англ.: UNESCO — United Nations Educational, Scientific and Cultural Organization) — арганізацыя Аб’яднаных нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры). Асноўнымі мэтамі, дэклараванымі арганізацыяй, з’яўляюцца садзейнічанне ўмацаванню міру і бяспекі за кошт пашырэння супрацоўніцтва дзяржаў і народаў у галіне адукацыі, навукі і культуры; забеспячэнне справядлівасці і захавання законнасці, усеагульнай павагі правоў і асноўных свабод чалавека, абвешчаных у Статуце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, для ўсіх народаў, без адрознення расы, полу, мовы або рэлігіі[2].
ЮНЕСКА | |
---|---|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Адрас | 7, place de Fontenoy 75007 Paris |
Тып арганізацыі | спецыялізаванае агенцтва ААН[d], міжнародная арганізацыя і міжнародная міжурадавая арганізацыя[d] |
Афіцыйныя мовы | англійская, іспанская, французская, руская, арабская і кітайская мова |
Кіраўнік | Audrey Azoulay[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 16 лістапада 1945 |
Колькасць членаў | 193 краіна |
Матчыная арганізацыя | Арганізацыя Аб’яднаных Нацый |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Пібадзі[d] (1958) |
en.unesco.org (англ.) fr.unesco.org (фр.) es.unesco.org (ісп.) ru.unesco.org (руск.) ar.unesco.org (ар.) zh.unesco.org (кіт.) |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арганізацыя была створана 16 лістапада 1945 года, і яе штаб-кватэра размяшчаецца ў Парыжы, у Францыі. У цяперашні час у арганізацыі налічваецца 195 дзяржаў-членаў і 8 членаў-супрацоўнікаў, г.зн. тэрыторый, якія не нясуць адказнасці за знешнюю палітыку. 182 дзяржавы-ўдзельніцы маюць пастаянныя прадстаўніцтвы пры арганізацыі ў Парыжы, дзе таксама знаходзяцца чатыры пастаянныя назіральнікі і дзевяць наглядальных місій міжурадавых арганізацый. У склад арганізацыі ўваходзіць больш за 60 бюро і падраздзяленняў, размешчаных у розных частках свету.
Сярод пытанняў, якія ахоплівае дзейнасць арганізацыі: праблемы дыскрымінацыі ў галіне адукацыі і непісменнасці; вывучэнне нацыянальных культур і падрыхтоўка нацыянальных кадраў; праблемы сацыяльных навук, геалогіі, акіянаграфіі і біясферы[2]. У цэнтры ўвагі ЮНЕСКА знаходзяцца Афрыка і гендарная роўнасць.