From Wikipedia, the free encyclopedia
«Арэлі» — карціна французскага жывапісца Жана Анарэ Фраганара, напісаная каля 1767 года. Найбольш вядомая праца мастака, якая лічыцца адным з шэдэўраў эпохі ракако[3].
| ||
Жан Анарэ Фраганар | ||
Арэлі. каля 1767 | ||
фр.: Les Hasards heureux de l'escarpolette | ||
Матэрыял | Палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | Алей | |
Памеры | 81 × 64.2 см | |
Збор Уолеса[d][1] | ||
(інв. P430[2]) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На карціне намаляваны малады чалавек, які назірае з-за кустоў за юнай паненкай на арэлях, якую разгойдвае пажылы мужчына, які не заўважае паклоннік. У адлюстраваны на карціне момант дзяўчына, знаходзячыся ў верхнім пункце траекторыі арэляў, дазваляе ўдачліваму кавалеру зазірнуць у тайны сваёй сукенкі, хоць падобная шчодрасць абярнулася стратай туфліка, які ляціць у статую Гарпакрата — старажытнагрэчаскага бога маўчання і сакрэтаў. Шапо бержэр (капялюш па-пастухоўскі) на галаве дзяўчыны ўзмацняе іранічна-фрывольны сэнс карціны, паколькі ў тыя часы такія капялюшы асацыяваліся са сталай высакароднасцю жыхароў сельскіх памесцяў, прывязаных да прыроды і несапсаваных гарадскімі спакусамі.
Паводле ўспамінаў драматурга Шарля Кале[4], неназваны ім прыдворны Людовіка XV заказаў гэту карціну Габрыэлю-Франсуа Дуаену ў якасці сюжэтнага партрэта сваёй палюбоўніцы і сябе, прычым па першапачатковай задумцы арэлі павінен быць разгойдваць біскуп. Не Дуаен, які рызыкнуў узяцца за такую фрывольную працу, перадаў заказ Фраганару, які і напісаў карціну, замяніўшы, аднак, біскупа на парафіяніна.
Асоба першага ўладальніка карціны застаецца нявысветленай, хоць выказвалася здагадка, што гэта мог быць Мары-Франсуа-Давід Баю дэ Сен-Жульен, больш вядомы, як Барон дэ Сен-Жульен (1713—1788)[5]. Першым дакладна вядомым уладальнікам быў зборшчык падаткаў М.—Ф. Менаж дэ Прэсіньі, пасля смерці якога ў 1794 годзе карціна перайшла ва ўласнасць рэвалюцыйнага ўрада Францыі. Пазней карціна, магчыма, належала маркізу дэ Разен дэ Сен-Мар, а наступным бясспрэчным уладальнікам стаў Шарль дэ Марні. Пасля смерці дэ Марні ў 1865 годзе карціна была набыта на аўкцыёне ў Парыжы Рычардам Сеймур-Конуэем, чацвёртым маркізам Хартфарда, адным з заснавальнікаў збору Уолеса ў Лондане, дзе палатно і захоўваецца дагэтуль[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.