Жан-Анарэ Фраганар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жан-Анарэ́ Фрагана́р (фр.: Jean-Honoré Fragonard) (5 красавіка 1732 — 22 жніўня 1806) — французскі жывапісец і гравёр. Працаваў у стылі ракако. Стварыў больш 550 карцін (не лічачы рысункаў і гравюр).
Remove ads
Біяграфія
Перш вучань Жан Батыста Шардэна, а потым Франсуа Бушэ. У 1752 за карціну «Ахвярапрынашэнне Іераваама» атрымаў Вялікую Рымскую прэмію і адправіўся ў Рым. У Рыме значны ўплыў аказалі на яго італьянскія майстры XVII стагоддзя Бароча, Салімена, П. да-Картона і асабліва Цьепала. Пасябраваўшы тут з жывапісцам Гюберам Раберам, ён зрабіў разам з ім і з таленавітым аматарам мастацтва Сен-Нонам паездку на поўдзень Італіі. Плодам гэтай паездкі было выданне уўража: «Voyage de Naples et de Sicile», у якім большасць рысункаў гравіравана Фраганарам. Па вяртанні ў Парыж ён выставіў у салоне 1765 г. карціну: «Смерць Карэза» (знаходзіцца ў Луўрскім музеі ў Парыжы), за якую каралеўская акадэмія мастацтваў прыняла яго ў свае члены.

Аднак неўзабаве пасля таго ён кінуў гістарычнай род жывапісу і, падпарадкаваўшыся густу таго часу, стаў пісаць ідэалістычныя жанры і пастаралі ў духу Вато і Бушэ, сцэны інтымнага жыцця пікантнага, часам бессаромна-эратычнага ўтрымання, дэкаратыўныя пано, партрэты, мініяцюры, акварэлі, пастэлі і па часах займацца афортным гравіраваннем. Творы яго ўвайшлі ў вялікую моду і прадаваліся па высокім кошце, дзякуючы чаму ён паспеў скласці сабе добрыя сродкі. Але рэвалюцыя разарыла яго, а класіцызм, паселены ў французскім мастацтве Ж.-Л. Давідам, пазбавіў яго ранейшай папулярнасці.
У 1793 годзе Фраганар з'ехаў з Парыжа ў Грас. Напачатку XIX стагоддзя ён вярнуўся ў Парыж, дзе памёр у 1806 годзе, амаль цалкам забыты.
Remove ads
Творы
Зноскі
- RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- Itaú Cultural Jean-Honoré Fragonard // Enciclopédia Itaú Cultural — São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- F.J.B. Watson Jean-Honoré Fragonard // Encyclopædia Britannica
- abART
- Jean Honoré Fragonard
- Jean-Honoré Fragonard — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- KulturNav — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
- Union List of Artist Names — 2020. Праверана 21 мая 2021.
Літаратура
Спасылкі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads