Асноўны саюзнік па-за НАТА
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Асноўны саюзнік па-за НАТА» (англ.: Major Non-NATO Ally або MNNA) — азначэнне ўрада Злучаных Штатаў Амерыкі, якое характарызуе выключна цесныя стратэгічныя і ваенныя адносіны з краінамі, якія не з’яўляюцца членамі НАТА. Увядзенне падобнага статусу ў двухбаковых адносінах вызначае прыярытэтнасць развіцця адносін ЗША з гэтымі краінамі, у тым ліку, магчымасць удзелу ў сумесных абаронных ініцыятывах, магчымасць правядзення сумесных даследаванняў ваеннага характару, удзел у шэрагу абмежаваных контртэрарыстычных мерапрыемствах, пастаўка абмежаваных відаў узбраення, сумесны ўдзел у касмічных праектах. Статус MNNA быў заканадаўча вызначаны ў 1989 годзе[1]. Наяўнасць статусу не вызначаецца ўваходжаннем краін у тыя ці іншыя ваенныя блокі.
Статус MNNA станам на сакавік 2023 года маюць
- Аўстралія
- Аргенціна
- Бахрэйн[2]
- Егіпет
- Ізраіль (мае больш высокі статус асноўнага стратэгічнага партнёра)
- Іарданія
- Кувейт[3]
- Марока[4]
- Новая Зеландыя
- Пакістан
- Паўднёвая Карэя
- Тайвань (на спецыяльных умовах)[5]
- Тайланд
- Туніс
- Філіпіны[6]
- Японія
Краіны-кандыдаты[7]
Нейкі час мелі статус
- Афганістан[8][9][10] (2012—2022)