Астраномія
фундаментальная навука, якая займаецца даследваннем нябесных целаў, іх фізічнага і хімічнага склада, эвалюцыі іх развіцця, а таксама працэ / From Wikipedia, the free encyclopedia
Астраномія (грэч. ástron зорка + nómos закон) — фундаментальная навука, якая займаецца даследваннем нябесных целаў (такіх напрыклад, як астэроіды, каметы, планеты і іх спадарожнікі, зоркі, туманнасці, галактыкі), іх фізічнага і хімічнага склада, эвалюцыі іх развіцця, а таксама працэсаў, якія з імі адбываюцца (напрыклад, выбухі звышновых, гама-воплескі і рэліктавае выпраменьванне). Звязаная з ёй, але асобная навука – фізічная касмалогія, займаецца вывучэннем Сусвету ў цэлым.
Аб'екты астраноміі вельмі разнастайныя, і спіс іх няспынна расце. Традыцыйнымі аб'ектамі з'яўляюцца Сонца, зоркі, планеты і іх спадарожнікі, метэорныя целы, туманнасці, зорныя скопішчы, зорныя сістэмы і Сусвет наогул. З рухам навукі наперад з'явіліся новыя аб'екты — пульсары, квазары, касмічныя прамяні, мікрахвалевае фонавае (рэліктавае) выпрамяненне, тэарэтычна прадказаныя чорныя дзіркі і гравітацыйныя хвалі.
З пазіцый тэорыі будовы Сусвету ў цэлым астраномія вывучае таксама структуру прасторы-часу Сусвету. З астраноміяй звязаныя праблемы пошуку пазазямных цывілізацый і наладжвання кантакту з імі.
Астраномія — адна з самых старажытных навук. Дагістарычныя культуры і найстаражытнейшыя цывілізацыі пакінулі пасля сябе шматлікія астранамічныя артэфакты, якія сведчаць аб веданні імі заканамернасцей руху нябесных цел. У якасці прыкладаў можна прывесці дадынастычныя старажытнаегіпецкія манументы (англ.) (бел. і Стоўнхендж. Першыя цывілізацыі вавіланян (англ.) (бел., грэкаў, кітайцаў (англ.) (бел., індыйцаў і мая ўжо праводзілі метадычныя назірання начнога небасхілу. Але толькі вынаходніцтва тэлескопа дазволіла астраноміі развіцца ў сучасную навуку. Гістарычна астраномія ўключала ў сябе астраметрыю, навігацыю па зорках, назіральную астраномію (англ.) (бел., стварэнне календароў і нават астралогію. У нашы дні прафесійная астраномія часта разглядаецца як сінонім астрафізікі.
У XX ст. астраномія падзялілася на дзве галоўныя галіны: назіральную (англ.) (бел. і тэарэтычную. Назіральная астраномія - гэта атрыманне назіральных дадзеных аб нябесных целах і наступны іх аналіз. Тэарэтычная астраномія арыентавана на распрацоўку камп'ютэрных, матэматычных або аналітычных мадэлей для апісання астранамічных аб'ектаў і з'яў. Гэтыя дзве галіны дапаўняюць адна адну: тэарэтычная астраномія шукае тлумачэнні вынікам назіранняў, а назіральная астраномія дае матэрыял для тэарэтычных вывадаў і гіпотэз і магчымасць іх праверкі.
2009 год быў абвешчаны ААН Міжнародным годам астраноміі (IYA2009). Асноўны ўпор робіцца на павышэнне грамадскай зацікаўленасці астраноміяй і яе разумення. Гэта адна з нешматлікіх навук, дзе непрафесіяналы ўсё яшчэ могуць гуляць актыўную ролю. Аматарская астраномія прыўнесла свой уклад у рад важных астранамічных адкрыццяў.
Асноўныя раздзелы астраноміі: астраметрыя, астрафізіка, зорная астраномія, касмагонія, касмалогія, нябесная механіка, пазагалактычная астраномія, радыёастраномія.
Касмічнымі даследваннямі займаецца не толькі астраномія, але і касманаўтыка, касмічная біялогія, касмічная медыцына, спадарожнікавая геадэзія і інш.