былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Астро́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Астроўкі.
Астроўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Нясвіжскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Астроўкі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 28 мая 2013 |
Насельніцтва (2009) | 881 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гарадзейскага сельсавета[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 881 чалавек[2], з іх 89,8 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 2,8 % — палякі[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: аграгарадок Астроўкі, вёскі Краснагоркі, Макашы, Малінаўка, Новіны, Прасці, Стаўпішчы, Янчыцы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.