From Wikipedia, the free encyclopedia
Асімі Гаіта (фр.: Assimi Goita; нар. 1983) — малійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Нацянальнага камітэта выратавання народа[5]. Раней служыў палкоўнікам у падраздзяленні спецыяльнага прызначэння Узброеных сіл Малі[6].
Асімі Гаіта | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Assimi Goita | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ібрагім Бубакар Кейта (як прэзідэнт) | ||||||
Пераемнік | Ба Ндау | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ба Ндау | ||||||
Нараджэнне |
1983 |
||||||
Жонка | Lala Diallo[d][3] | ||||||
Веравызнанне | іслам[1][2][…] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Род войскаў | Узброеныя сілы Малі[d][1][2][…] | ||||||
Званне | палкоўнік | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы[2][4][…] |
Асімі Гаіта нарадзіўся ў 1983 годзе. З’яўляючыся сынам афіцэра малійскіх узброеных сіл, ён пайшоў па шляху бацькі, праходзіўшы навучанне ў ваенных акадэміях Малі і, у прыватнасці, наведваў Аб’яднаную ваенную школу ў Кулікора.
Гаіта служыў палкоўнікам у Аўтаномным батальёне спецыяльных сіл — падраздзяленні спецназа Малійскіх узброеных сіл. Ён узначальваў малійскі спецназ у цэнтры краіны і змагаўся з джыхадзістамі. Падчас армейскай службы афіцэр прайшоў навучанне ў Злучаных Штатах, Францыі і Германіі і меў досвед дзейнасці ў амерыканскім спецназе.
24 жніўня 2020 года ў выніку ваеннага бунту прызначаны старшынёй Камітэта выратавання народа, арганізацыі паўстанцаў, якія паабяцалі правесці новыя ўсеагульныя выбары[7][8]. 24 мая 2021 года арыштаваў Ба Ндау падчас чарговага перавароту, прычынай чаму сталі змены ў кабінеце міністраў і парушэнне дамоўленасцяў з вайскоўцамі[9].
28 мая Канстытуцыйны суд Малі абвясціў палкоўніка Гаіта часовым прэзідэнтам краіны[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.