Ібрагім Бубакар Кейта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ібрагім Бубакар Кейта (фр.: Ibrahim Boubacar Keïta; 29 студзеня 1945, Куціяла, Французскі Судан — 16 студзеня 2022) — малійскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Малі (1994—2000). У 2013 годзе абраны прэзідэнтам краіны. У 2020 годзе на фоне пратэстаў і ваеннага бунту падаў у адстаўку
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 29 студзеня 1945 года ў Французскім Судане (цяпер Малі). Пасля заканчэння ліцэя ў Парыжы, затым у Бамако, вучыўся ў сталіцы Сенегала Дакары, затым у сталіцы былой метраполіі Парыжы. З’яўляўся прафесарам паліталогіі і гісторыі.
Спачатку працаваў у фондзе развіцця ў Малі ад ЕС. Супрацоўнічаў у грамадскіх арганізацыях у Малі, Нігеры і Буркіна-Фасо.
У канцы 1980-х гадоў стаў членам сацыялістычнай партыі Малі і ўзначаліў перадвыбарны штаб кандыдата ў прэзідэнты Альфа Умара Канарэ. Канарэ быў абраны прэзідэнтам і неўзабаве ў 1994 г. прызначыў Кейта кіраўніком урада. У гэтым жа годзе Кейта стаў лідарам партыі і займаў гэты пост да 1999 года. У канцы стагоддзя ён стаў адным з віцэ-прэзідэнтаў Сацыялістычнага інтэрнацыяналу. 15 лютага 2000 года вызвалены ад пасады Прэм’ер-міністра Малі. На наступны год Ібрагім Бубакар Кейта пакінуў сацыялістычную партыю Малі. Ён арганізаваў і ўзначаліў новую партыю «Аб’яднанне ў імя Малі».
16 верасня 2002 года Кейта быў абраны спікерам парламента Малі.
Памёр 16 студзеня 2022 года[5].
Remove ads
Зноскі
- Ibrahim Boubacar Keita // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Ibrahim Boubacar Keita // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Mali : décès de l'ancien président Ibrahim Boubacar Keïta // France24.com — 2022. Праверана 16 студзеня 2022.
- https://www.lefigaro.fr/international/mali-l-ancien-president-ibrahim-boubacar-keita-est-mort-20220116 Праверана 16 студзеня 2022.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads