From Wikipedia, the free encyclopedia
Баі ў Мерове — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за горад Мерове .
Баі ў Мерове | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Судане (2023) | |||
Дата | 15—21 красавіка 2023 | ||
Месца | г. Мерове , Судан | ||
Вынік | перамога ўрадавых узброеных сіл | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
З 11 красавіка 2023 года атрады Сіл аператыўнай падтрымкі (САП) былі разгорнуты паблізу горада Мерове, а таксама ў Хартуме. Улады загадалі ім сысці, аднак байцы адмовіліся падпарадкоўвацца[1]. 13 красавіка САП пачалі мабілізацыю. Гэта выклікала асцярогі з нагоды магчымага паўстання ваенізаваных часцей. Суданскія ўлады заявілі, што мабілізацыя была незаконнай[2].
Баі ахапілі Мерове ў першую палову дня[3]. Як паведамілі прыхільнікі Дагала, яны захапілі аэрапорт, бліжэйшую ваенную базу і ваенны лагер Соба, нанёсшы страты праціўніку[4].
У 15:30 прадстаўнікі арміі Бурхана заявілі, што яны ўзялі пад свой кантроль лагер САП у Мерове[5]. У 17:00 байцы ўрадавых падраздзяленняў акружылі паўстанцаў на авіябазе[6].
На другі дзень, каля 13:30, армія Судана абвясціла аб арышце некалькіх афіцэраў праціўніка ў аэрапорце Мерове і захопе самой паветранай гавані[4]. Таксама Узброеныя сілы Судана адбілі ваенны лагер[7].
17 красавіка баявыя дзеянні зафіксаваны на захад ад аэрапорта[8]. У 10:00 паўстанцы заявілі, што цалкам кантралююць аэрапорт[9].
19 красавіка ўрадавыя войскі аднавілі поўны кантроль над аэрапортам, і сітуацыя нармалізавалася. Аднак байцы Дагала па-ранейшаму захоўвалі прысутнасць у горадзе[10]. 21 красавіка населены пункт цалкам перайшоў да войск Бурхана[11].
Вечарам 15-га стала вядома аб паланенні САП 200 егіпецкіх вайскоўцаў недалёка ад Мерове[12]. Першапачаткова не было дадзена ніякага афіцыйнага тлумачэння прысутнасці егіпецкіх салдат, хоць Егіпет і Судан мелі цеснае ваеннае супрацоўніцтва з-за дыпламатычнай напружанасці з Эфіопіяй[13]. Пазней афіцыйны Каір заявіў, што яго вайскоўцы знаходзіліся ў краіне для правядзення сумесных вучэнняў з суданскай арміяй[3].
Спадарожнікавыя здымкі, атрыманыя 17 красавіка The War Zone, паказалі, што на авіябазе Мерове адзін знішчальнік МіГ-29 егіпецкіх ВПС быў знішчаны. Два іншых былі моцна пашкоджаны або знішчаны[14].
19 красавіка захопленыя егіпецкія вайскоўцы былі вызвалены і адпраўлены на радзіму на борце трох егіпецкіх ваенна-транспартных самалётаў, якія вылецелі з аэрапорта Хартума[15][16].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.