Абдэль Фатах аль-Бурхан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Абдэль Фатах аль-Бурхан (араб. عبد الفتاح عبد الرحمن البرهان; нар. 11 ліпеня 1960[1], Кундата[d], Рэспубліка Судан[d][1]) — суданскі дзяржаўны, палітычны і ваенны дзеяч[2]. З 25 кастрычніка 2021 з’яўляецца кіраўніком дзяржавы.
Remove ads
Біяграфія
Аль-Бурхан вучыўся ў суданскім ваенным вучылішчы. Пазней таксама праходзіў навучанне за мяжой — у Егіпце і Іарданіі.
Кіраваў суданскім кантынгентам у Емене, у рамках аперацыі кааліцыі, якую ўзначальвае Саудаўская Аравія супраць паўстанцаў-хусітаў. Быў начальнікам штаба сухапутных войскаў, з лютага 2019 года — галоўны інспектар Узброеных Сіл. Стаяў за пераваротам 2019 года і арыштам прэзідэнта аль-Башыра.
21 жніўня 2019 года аль-Бурхан прынёс прысягу перад кіраўніком Вярхоўнага суда краіны, уступіўшы на пасаду старшыні Суверэннага савета Судана, пагадненне аб стварэнні якога было падпісана з апазіцыяй 17 жніўня.
25 кастрычніка 2021 года, пасля чарговага ваеннага перавароту, узяў усю паўнату ўлады, адхіліўшы з урада прадстаўнікоў грамадзянскіх.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads