Берлінскі лазурак
хімічнае злучэнне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Берлінскі лазурак (жалезны лазурак, прускі сіні, парыжскі лазурак, прускі лазурак, гамбургская сінь, нойблау) — сіні пігмент, сумесь гексацыянафератаў (II) ад KFe[Fe(CN)6] да Fe4[Fe(CN)6]3. Турнбулева сінь, якую атрымліваюць іншымі спосабамі і для якой варта б чакаць формулы Fe3[Fe(CN)6]2, у рэчаіснасці з'яўляецца той жа сумессю рэчываў.