![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/70/Relief_Map_of_Bulgaria.jpg/640px-Relief_Map_of_Bulgaria.jpg&w=640&q=50)
Боцеў (гара)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бо́цеў (да 1950 г. Юмрукчал) — гара ў Балгарыі, вышэйшы пункт Балканскіх гор (2376 м). Схілы стромкія, вяршыня плоская, пакрытая лугамі. Гара знаходзіцца на тэрыторыі абшчыны Карлава ў Плоўдзіўскай вобласці.
Хуткія факты Боцеў, Найвышэйшы пункт ...
Боцеў | |
---|---|
балг. Ботев | |
![]() | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 2 376 м |
Адносная вышыня | 1 567 м |
Размяшчэнне | |
42°43′00″ пн. ш. 24°56′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горная сістэма | Балканскія горы |
![]() |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Боцеў.
Гара названа ў гонар балгарскага паэта і рэвалюцыянера Хрыста Боцева, да 1950 г. называлася Юмрукчал — «кулак-гара» (балг. юмрук — «кулак», чал — «высокая горная вяршыня»), у перыяд з 1942 па 1946 г. — Фердзінандаў Врх у гонар цара Балгарыі.
На вяршыні гары знаходзіцца метэастанцыя.
Гара ўваходзіць у склад рэзервата «Джэндэма». Паўднёвы схіл гары, які мае назву Райскія скалы, папулярны сярод альпіністаў.