У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Галава.
Бражнік мёртвая галава (Acherontia atropos, Manduca atropos) — матыль сямейства бражнікаў (Sphingidae).
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Мёртвая галава |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Інфраклас: | Навакрылыя насякомыя | Надатрад: | Насякомыя з поўным метамарфозам | Надсямейства: | Bombycoidea |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Acherontia atropos Linnaeus, 1758
|
Сінонімы |
---|
|
|
Закрыць
Вялікі матыль з масіўным брушкам. Размах крылаў больш за 10 см. Самы буйны прадстаўнік сямейства ў фаўне Еўропы[2], з'яўляецца другім паводле велічыні матыльком Еўропы (пасля сатурніі грушавай (Saturnia pyri))[3] і першым паводле памеру цела. Адметнай асаблівасцю з'яўляецца характэрны малюнак на грудзях, які нагадвае чалавечы чэрап[4][5], што паслужыла асноваю для стварэння цэлага шэрага легендаў і забабонаў пра гэтага матыля.