адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Букча́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Букча.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Тураўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Тураўскім раёне БССР. 25 снежня 1930 года з часткі сельсавета ўтвораны Радзілавіцкі сельсавет. З 21 чэрвеня 1935 года ў Тураўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Тураўскага раёна 17 красавіка 1962 года ўвайшоў у склад Лельчыцкага раёна[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Мазырскага раёна.
На 1 студзеня 1933 — 19 населеных месцаў, 167 гаспадарак, 842 жыхары.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 669 чалавек[2], з іх 99,6 % — беларусы[3]; паводле перапісу 2019 года — 471 чалавек[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.