Бутмірская культура
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бутмірская культура — балканская неалітычная культура. Існавала ў перыяд 2600—2400 г. да н. э. З’яўляецца адной з нашчадкаў культуры кардыяльнай керамікі.
Асноўныя знаходкі размешчаны на тэрыторыі сучаснай Босніі. Аснову гаспадаркі складала земляробства і жывёлагадоўля. Маюцца сляды керамікі, узоры якой маюць падабенства з ўзорамі мінойскай керамікі на Крыце. Па сучасных дадзеных, аднак, бутмірская культура ніяк не звязаная з мінойскай.