From Wikipedia, the free encyclopedia
ВАЗ-2103 (на экспарт ішоў пад назвай Lada 1500) — савецкі заднепрывадны малы седан II групы. Быў распрацаваны сумесна з італьянскай фірмай Fiat на базе мадэлі Fiat 124 і серыйна вырабляўся на Волжскім аўтамабільным заводзе з 1972 па 1984 год. За 12 гадоў было выпушчана 1 304 899 аўтамабіляў.
Першыя 1500 машын, якія былі выраблены ў 4-м квартале 1972 года, камплектаваліся салонам ад ВАЗ-2101 з-за праблемаў з пачаткам вытворчасці дэталяў афармлення салона, і мелі індэкс ВАЗ-2103В. Яны не трапілі ў рознічны гандаль, а былі прададзеныя працаўнікам самога ВАЗа і заводаў-сумежнікаў.
Адрозненні ў аздабненні салона 2103 ад ВАЗ-2101 былі значнымі. Прастора над галавой павялічана на 15 мм, а адлегласць ад столі да сядзення складала 860 мм. Зменена цалкам панэль прыладаў, якая атрымала гадзіннік і тахометр. З’явіліся тоўстыя тканыя дываны на падлозе, якія палепшылі знешні выгляд і шумаізаляцыю. Былі ўведзены дадатковыя пластыкавыя накладкі. Дзякуючы гэтаму ў салоне прыктычна не засталося неаздобленага метала — у адпаведнасці са стандартамі сямідзясятых гадоў. Багажнік «люксавага» варыянта таксама меў абшыўку з фармаванага пластыку.
ВАЗ-2103 абсталяваны чатырохцыліндравым рухавіком аб’ёмам 1452 куб.см вадкаснага астуджэння. Ён развівае магутнасць 77 к.с. пры 5600 аб/хв. Яны абсталяваны дзвюхкамерным карбюратарам Weber 32 DCR. ВАЗ-2103 мог дасягнуць хуткасці 100 км/г за 16 секунд, што рабіла яго самым дынамічным з масавых савецкіх аўтамабіляў тых гадоў.
Мадыфікацыя ВАЗ-21033 мела рухавік 1,3 л, а індэкс ВАЗ-21035 выкарыстоўваўся для аўтамабіля з рухавіком 1,2 л ад мадэлі 2101.
Магутнасць перадаецца на заднія колы праз сухое аднадыскавае счапленне і чатырохступеньчатую каробку перадач. Перадатачны лік задняга моста складае 4,1:1. У параўнанні з ВАЗ 2101 каляіна пярэдніх колаў павялічылася да 1365 мм, а каляіна задніх да 1321 мм. Колавая база засталася без змен — 2424 мм.
ВАЗ-2103 атрымаў новыя дыскі з шаснаццаццю круглымі адтулінамі. У параўнанні з 2101 шырыня вобада павялічылася да пяці цаляў, а вылет, наадварот, паменшыўся да 29 мм. На дыск усталёўваўся каўпак тыпу 2101[3]. Шыны — Ия-170 — радыяльныя, 165 SR 13, з шырынёй профілю 165 мм (на ВАЗ-2101 155 мм)[4]. Экспартныя машыны для заходніх краін (для краін СЭУ за дадатковую плату) абсталёўваліся радыяльнымі шынамі, на іншых рынках аўтамабіль абсталёўваўся дыяганальнымі шынамі 6,45-13".
Маса аўтамабіля — 1030 кг.
З 1973 года ВАЗ-2103 пачаў з’яўляцца ў гонках. У асноўным выкарыстоўваўся на ўнутраных савецкіх гонках, дзе спаборнічала з падрыхтаванымі Масквічамі або Іжамі. «Жыгулі» таксама спаборнічалі з іншымі аўтамабілямі ўсходнееўрапейскага паходжання, польскім Fiat 125p або чэхаславацкай Škoda 130 RS, як, напрыклад, на Кубку міру і сяброўства ў 1975 годзе пад Мінскам. Дзякуючы магутнаму рухавіку ВАЗ-2103 таксама быў папулярным за мяжой у гоншчыкаў краін, дзе ВАЗ дамогся камерцыйнага поспеху. У Чэхаславакіі ён быў мадыфікаваны кампаніяй MTX , прыватныя каманды таксама выкарыстоўвалі яго ў ралійных гонках у Грэцыі, Швецыі, Фінляндыі. У другой палове 1970-х гадоў ВАЗ-2103 выкарыстоўваўся на чэмпіянаце свету па ралі. Лепшым вынікам было шостае месца ў абсалютным заліку на ралі «Акропаліс» у 1976 годзе[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.