Ваенна-марскія сілы ЗША
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ваенна-марскія сілы ЗША (англ.: United States Navy (USN)) — адзін з пяці відаў узброеных сіл ЗША. Начальнік штаба ВМС падсправаздачны міністру ВМС і з’яўляецца членам камітэта начальнікаў штабоў.
United States Navy (USN) Ваенна-марскія сілы ЗША | |
---|---|
англ.: United States Navy | |
Краіна | ЗША |
Падпарадкаванне | Міністэрства абароны ЗША |
Уваходзіць у | Міністэрства ВМС ЗША |
Тып | Ваенна-марскія сілы |
Складаецца з | |
Дыслакацыя | |
Удзел у |
|
Знакі адрознення |
Сярэбранае кавадла[d] (1971) Сярэбранае кавадла[d] (1977) Сярэбранае кавадла[d] (1987) Сярэбранае кавадла[d] (1995) Сярэбранае кавадла[d] (1997) Сярэбранае кавадла[d] (1998) |
Сайт | navy.mil (англ.) |
Асноўныя камандаванні ВМС ЗША — Ціхаакіянскі флот, Камандаванне ваенна-марскіх сіл ЗША (былы Атлантычны флот), Ваенна-марскія сілы ў Еўропе, Камандаванне марскіх перавозак.
У аператыўным дачыненні да ВМС ЗША падзяляецца на шэсць флатоў: Трэці, Чацвёрты, Пяты, Шосты, Сёмы, Дзесяты.
У розны час у склад ВМС ЗША ўваходзілі таксама Першы, Другі, Восьмы, Дзявяты, Адзінаццаты і Дванаццаты флаты, а таксама Азіяцкі флот ЗША. ВМС ЗША з’яўляюцца сусветным лідарам па колькасці авіяносцаў: па стане на люты 2010 года, 11 авіяносцаў знаходзіцца ў страі, яшчэ 1 закладзены.
Караблі і судны ВМC ЗША маюць прэфікс USS (англ. United States Ship — карабель Злучаных Штатаў).