Ваенны ардынарыят
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вае́нны ардынарыя́т — тэрытарыяльная адзінка ў Рымска-каталіцкай царквы, прыраўнаваная да дыяцэзіі. Ваенныя ардынарыяты ствараюцца для пастырскай апекі над каталікамі-ваеннаслужачымі.
Большасць ваенных ардынарыятаў не ўваходзяць у епархіяльную структуру і, як у лацінскім, так і ва ўсходніх абрадах, падпарадкоўваюцца непасрэдна Папе. Ваенны ардынарыят узначальвае прэлат, звычайна тытулярны ці дыяцэзіяльны біскуп.
Па рангу ваенны ардынарыят звычайна адпавядае апостальскаму вікарыяту. У тых краінах, дзе на ваеннай службе знаходзіцца вялікая колькасць каталікоў, ваенны ардынарыят мае ранг дыяцэзіі, аднак не кіруе прыходамі тэрытарыяльнай юрысдыкцыі. Ва ўзброеных сілах Бразіліі, Італіі і ЗША ваенны ардынарыят мае ранг архідыяцэзіі і ўзначальваецца архібіскупам.
Паводле даных на пачатак 2011 года ў Каталіцкай царкве існуюць 36 ваенных ардынарыятаў, з іх 15 у Еўропе, 11 у Паўднёвай Амерыцы, 3 у Азіі, 3 — у Афрыцы, 2 — у Паўночнай Амерыцы і па адным — у Аўстраліі і Новай Зеландыі.