From Wikipedia, the free encyclopedia
Валантэн дэ Булонь (франц. Valentin de Boulogne, 3 студзеня 1591, Кулам’е — 19 жніўня 1632, Рым) — французскі мастак эпохі барока, прадстаўнік караваджызму.
Валантэн дэ Булонь | |
---|---|
фр.: Valentin de Boulogne | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Jean Valentin |
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 3 студзеня 1591[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 жніўня 1632 (41 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Француз па нараджэнні, ён у ранняй маладосці прыбыў у Італію, ужо добра валодаючы пэндзлем. У гэты час браты Карачы супрацьдзейнічалі ўплыву нядаўна памерлага Караваджа на жывапіс. Нікала Пусэн, французскі мастак, які жыў тады ў Італіі, стаяў на баку братоў Карачы; але Валантэн, які зрабіўся сябрам Пусэна, адчуваў моцную цягу да жывапісу Караваджа.
Італьянцы лічаць Валантэна лепшым паслядоўнікам Караваджа і залічаюць яго да сваіх мастакоў Рымскай школы. Пусэн не аказаў вялікага ўплыву на Валантэна, але тым не менш рэкамендаваў яго тагачаснаму заступніку мастацтваў у Рыме, кардыналу Барберыні.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.