былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ве́ртнікаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Вертнікі.
Вертнікаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Дзяржынскі раён |
Уключаў | 21 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Вертнікі |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Дата скасавання | 8 красавіка 1957 |
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Нарэйкаўскага і Навасадскага сельсаветаў[1]. 8 красавіка 1957 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Путчынскага (9 населеных пунктаў: вёскі Бальдзюкі, Вертнікі, Галышова, Глушынцы, Каўшова, Кулакоўцы, Мілашы, Нарэйкі і Скірмантава) і Дзямідавіцкага (12 населеных пунктаў: вёскі Вялікае Белякова, Крыштафова, Малое Белякова, Марцінавічы, Навасады, Піяніна, Плашава, Пярхурава, Чырвоная Змена, Шумшчына, пасёлак Вызваленне і хутар Буралом) сельсаветаў[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 21 населены пункт.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.