адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Во́лькаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Волька. Колькасць двароў — 494 (2014 год).
Волькаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Івацэвіцкі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Волька |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 028 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 1645 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Быценскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 3 населеныя пункты[1]. 9 жніўня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дабромысленскага сельсавета (6 населеных пунктаў: вёскі Глядзенне, Дабромысль, Закаплічча, Сялец, пасёлкі Сасновы Бор і Югалін)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (3 населеныя пункты) — 1584 чалавекі[3], з іх 90,0 % — беларусы, 6,7 % — рускія, 1,8 % — палякі, 1,3 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (3 населеныя пункты) — 1028 чалавек[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.