Востраў Ганса
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Востраў Ганса (грэнл.: Tartupaluk; дацк.: Hans Ø; англ.: Hans Island) — невялікі незаселены востраў у цэнтры праліва Кенэдзі, часткі праліва Нэрса. Даўжыня вострава — 1290 метраў, шырыня — 1199 метраў. Плошча 1,3 км². Востраў Ганса — самы маленькі сярод трох астравоў у праліве Кенэдзі. Шырыня праліва тут складае 35 км, востраў знаходзіцца ў тэрытарыяльных водах Канады і Даніі.
Востраў Ганса? | |
---|---|
англ.: Hans Island дацк.: Hans Ø ін.: Tartupaluk ін.: ᑕᕐᑐᐸᓗᒃ | |
Характарыстыкі | |
Плошча |
|
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
80°49′37″ пн. ш. 66°27′12″ з. д.HGЯO | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Верагодна, з XIV стагоддзя востраў быў адным з месцаў палявання інуітаў. Востраў належыць Даніі ад імя Грэнландыі і Канадзе. Самае блізкае населенае месца — Алерт (Канада) — знаходзіцца ў 198 км ад вострава Ганса, Сіорапалук (Грэнландыя) — у 349 км, Каанаак (Грэнландыя) — у 379 км.
Востраў названы ў гонар Ганса Хендрыка — грэнландскага вандроўніка і перакладчыка, удзельніка шэрагу амерыканскіх і брытанскіх арктычных экспедыцый Ілайшы Кента Кейна, Чарльза Фрэнсіс Хола, Ісаака Ізраэля Хееса і Джорджа Нэрса (з 1853 да 1876 год).
Да 2005 года лічылася, што востраў быў названы падчас экспедыцыі Чарльза Фрэнсіса Хола ў перыяд паміж 1871 і 1873 годам. Першае згадванне аб востраве і яго назве датаваны 1876 годам.
Правы на востраў аспрэчваліся Канадай і Даніяй[1]. З 1984 года на востраве вядзецца так званая «інтэлігентная вайна»: раз у некалькі месяцаў на востраве па чарзе высаджваліся канадскі і дацкі дэсант, маракі спускалі усталяваны сцяг, падымалі свой і затым па традыцыі распівалі спіртныя напоі, якія супраціўны бок пакідае на востраве ў якасці падарунка, а перад адбыццём пакідаюць свае: датчане — шнапс, а канадцы — віскі[2].
14 чэрвеня 2022 года бакі прыйшлі да пагаднення, згодна з якім востраў будзе падзелены прыкладна напалову, а мяжа пройдзе па расколіне ў яго сярэдзіне[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.