былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Высако́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 22 лютага 2011 года вёска) Высокае.
Высакоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Клімавіцкі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Высокае |
Дата ўтварэння | 11 красавіка 1960 |
Дата скасавання | 21 снежня 2011 |
Насельніцтва (2009) | 649 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Утвораны 11 красавіка 1960 года як Яноўскі сельсавет у складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Красавіцкага і Студзянецкага сельсаветаў і часткі скасаванага Асмолавіцкага сельсавета (8 населеных пунктаў: Асмолавічы, Аўтухоўка, Жэўжык, Клоў, Мяжэнін, Саўна, Ташна і Фядотаўка)[1]. Цэнтр — вёска Яноўка. 26 ліпеня 1962 года ў склад Лазовіцкага сельсавета перададзены вёскі Асмолавічы, Саўна і Фядотаўка[2]. 4 чэрвеня 1965 года з часткі сельсавета ўтвораны Савініцкі сельсавет (у складзе 15 населеных пунктаў: Аляксандраўка, Будзішча, Гарадзешня I, Гарадзешня II, Горкі, Гразівец, Дзяражня, Замашэнне, Кашаноўка, Кіследзь, Рысін, Савінічы, Студзянец, Цітаўка і Шышкоўка), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Высокае, сельсавет перайменаваны ў Высакоўскі[3]. 21 снежня 2011 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ціманаўскага сельсавета[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 649 чалавек[5], з іх 98,8 % — беларусы, 0,9 % — рускія[6].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: аграгарадок Высокае, вёскі Аўтухоўка, Высокая Буда, Жэўжык, Клоў, Мяжэнін, Слабада, Торчанка, Яноўка, пасёлкі Красавічы і Новы Строй.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.