![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5c/SorgentePo.jpg/640px-SorgentePo.jpg&w=640&q=50)
Выток
пачатак ракі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Выто́к ракі́ — месца, ад якога назіраецца пастаяннае цячэнне вады ў рэчышчы вадацёку.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5c/SorgentePo.jpg/640px-SorgentePo.jpg)
Вытокам ракі могуць быць крыніца, балота, возера, ледавік. Для рэк, што выцякаюць з возера, — месца перасячэння берагавой лініі вадаёма з рэчышчам вадацёку. Нярэдка вытокам ракі лічыцца месца, дзе зліваюцца 2 ракі з рознымі назвамі, або галоўнай лічыцца больш мнагаводная ці тая, выток якой найбольш аддалены ад вусця ракі. У шэрагу выпадкаў тэрыторыя вакол вытока ракі абвяшчаецца ахоўнай.