Віктар Эмбрас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віктар Эмбрас (англ.: Victor Ambros; нар. 1 снежня 1953, Хановер, штат Нью-Гэмпшыр) — амерыканскі вучоны. Працы ў асноўным прысвечаны малекулярнай біялогіі і генетыцы. Лаўрэат шматлікіх прэстыжных прэмій.
Віктар Эмбрас | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 снежня 1953(1953-12-01) (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | генетык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | малекулярная біялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Дэвід Балтымар і Роберт Хорвіц |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (2008) прэмія Вольфа па медыцыне (2014) прэмія Луізы Грос-Хорвіц (2009) прэмія Мэсры[d] (2009) Dickson Prize in Medicine[d] (2009) Gruber Prize in Genetics[d] (2014) Rosenstiel Award[d] (2004) прэмія доктара Поля Янсена за даследаванні ў вобласці біямедыцыны[d] (2012) Newcomb Cleveland Prize[d] (2002) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1975 годзе атрымаў ступень бакалаўра, у 1979 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. У 1984—1992 гадах працаваў у Гарвардскім універсітэце, у 1992—2007 гадах працаваў у Дартмуцкім каледжы. Атрымаў вядомасць як даследчык мікраРНК. Многія даследаванні праводзіў разам з Гэры Раўканам.
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2007) і Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2011).