![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9a/Wikimania_2012_Group_Photograph-0001a.jpg/640px-Wikimania_2012_Group_Photograph-0001a.jpg&w=640&q=50)
Вікіпедысты
калекцыя аўтараў інтэрнэт-энцыклапедыі Wikipedia / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вікіпедысты (англ.: Wikipedians), ці супольнасць Вікіпедыі (англ.: Wikipedia community) — людзі, якія робяць свой уклад у развіццё інтэрнэт-энцыклапедыі Вікіпедыі. Слова «вікіпедыст» (Wikipedian) у жніўні 2012 года было ўключана ў «Оксфардскі слоўнік англійскай мовы». Амаль усе вікіпедысты — валанцёры, якія працуюць на грамадскіх пачатках бясплатна, але ёсць таксама вікі-рэзідэнты, для якіх папаўненне і рэдагаванне Вікіпедыі з'яўляецца часткай працы ў арганізацыі (часцей за ўсё адукацыйнай, навуковай ці культурнай) і студэнты, вучэбная праца якіх звязана з рэдагаваннем Вікіпедыі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9a/Wikimania_2012_Group_Photograph-0001a.jpg/640px-Wikimania_2012_Group_Photograph-0001a.jpg)