Вільялмур Стэфансан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вільялмур Стэ́фансан[8] (ісл.: Vilhjálmur Stefánsson; 3 лістапада 1879, Гімлі[8][9], Манітоба, Канада — 26 жніўня 1962, Хановер, штат Нью-Гэмпшыр) — канадскі палярны даследчык, этнограф і пісьменнік.
Вільялмур Стэфансан | |
---|---|
ісл.: Vilhjálmur Stefánsson | |
Дата нараджэння | 3 лістапада 1879(1879-11-03)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 жніўня 1962(1962-08-26)[3][1][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Evelyn Stefansson Nef[d] |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, выкладчык універсітэта, этнограф, пісьменнік |
Навуковая сфера | інуіты[5] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вільялмур Стэфансан нарадзіўся ў сям’і імігранта з Ісландыі Ёхана Стэфансана.
Яго першае знаёмства з Арктыкай адбылося ў 1906—1907 гадах, калі ён у якасці этнографа прымаў удзел у экспедыцыі, якая працавала на паўночным узбярэжжы Аляскі і ў вусце ракі Макензі. У 1908—1912 гадах ён стаяў на чале экспедыцыі ў арктычную Канаду, падчас якой ён займаўся этнаграфічнымі даследаваннямі і ў дасканаласці вывучыў побыт эскімосаў.
У 1913 годзе Стэфансан арганізаваў новую экспедыцыю, сродкі на якую выдаткаваў канадскі ўрад. Гэтая экспедыцыя вядомая пад назвай «Канадскай арктычнай экспедыцыі».