From Wikipedia, the free encyclopedia
Гадэскальк (Готшальк) (лац.: Godescalc, Gottschalk, Gotteschalchus, італ.: Godescalco, забіты ў 743) — герцаг Беневента (740—743).
Пра герцага Беневента Гадэскалька вядома вельмі мала. Галоўная прычына гэтага — недастатковае асвятленне раннесярэдневяковай гісторыі Беневента ў крыніцах.
Гадэскальк стаў герцагам Беневента ў 740 годзе, пасля смерці свайго папярэдніка Грыгорыя, відаць, без ухвалення караля лангабардаў Ліўтпранда. Стаўшы герцагам, ён, скарыстаўшыся смутай, якая панавала ў Італіі, і абурэннем спалецкага герцага Тразімунда II, а таксама заручыўшыся падтрымкай папы Грыгорыя III, паспрабаваў аддзяліцца ад каралеўства лангабардаў.
Жадаючы пакараць непакорлівых васалаў, Ліўтпранд у 742 годзе рушыў са сваёй арміяй на поўдзень. Спачатку ён увайшоў у Спалета, пазбавіў герцага Тразімунда ўлады і адправіў яго ў манастыр. Затым Ліўтпранд спешна рушыў на Беневента. Гадэскальк, даведаўшыся пра яго набліжэнне, зрабіў спробу пагрузіцца на карабель і адплысці ў Грэцыю. Пасля таго, як ён пагрузіў на судна сваю жонку Ганну і ўсю свая маёмасць і хацеў ужо сам узысці на борт карабля апошнім, на яго раптам напалі жыхары Беневента, якія былі прыхільнікамі Гізульфа, і забілі яго. Яго жонка з маёмасцю дабралася да Канстанцінопаля.
Паводле «Гісторыі лангабардаў» Паўла Дыякана, Гадэскальк быў герцагам Беневента на працягу трох гадоў[1]. Пасля смерці Гадэскалька Ліўтпранд прызначыў герцагам Гізульфа II, які, відаць, да таго часу ўжо дасягнуў паўналецця.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.