From Wikipedia, the free encyclopedia
Гала Плацыдзія (лац.: Galla Placidia; каля 388—27 лістапада 450 гг.) — дачка рымскага імператара Феадосія Вялікага. На працягу двух гадоў — каралева вестготаў, пасля кіравала Заходняй Рымскай імперыяй у маленства свайго сына, імператара Валентыніяна III.
Гала Плацыдзія | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Galla Placidia | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іаан | ||||||
Пераемнік | Валентыніян III | ||||||
Нараджэнне |
386 |
||||||
Смерць |
27 лістапада 450[1][2][…] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Дынастыя Феадосія[d] | ||||||
Бацька | Феадосій I Вялікі | ||||||
Маці | Гала[d] | ||||||
Муж |
1) Атаульф 2) Канстанцый III |
||||||
Дзеці |
Феадосій і Валентыніян, дачка Ганорыя |
||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Асабістая гісторыя Галы Плацыдзіі наклалася на гісторыю гібелі Рымскай імперыі, яе незвычайны лёс цесна звязана з важнымі падзеямі 1-й паловы V стагоддзя. Народжаная ў апошнія гады існавання адзінай імперыі, пасля яе канчатковага распаду ў 395 годзе Гала засталася ў Італіі пад апекай старэйшага брата, імператара Ганорыя, і яго палкаводца Стыліхона.
З 409 года яна знаходзіцца ў знатных закладніках у караля вестготаў Аларыха, а пасля яго смерці Гала ў 414 годзе стала жонкай новага вестгоцкага караля Атаульфа і нават нарадзіла яму сына. Заўдавеўшы праз год, Гала Плацыдзія стала прадметам гандлю за хлеб паміж вестготамі і Ганорыем.
Яна змагла вярнуцца ў Рым у 416 годзе і хутка супраць волі была выдадзена братам замуж за яго паспяховага палкаводца Канстанцыя, якому нарадзіла дачку і сына Валентыніяна. Валентыніян у 425 годзе атрымаў у спадчыну трон Заходняй Рымскай імперыі, але прынамсі першыя 12 гадоў за яго кіравала яго маці, Гала Плацыдзія. Гала сканала ў 450 годзе, напярэдадне нашэсця на Заходнюю Еўропу гунаў Атылы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.